Стаў вядомы лепшы беларускі стартап года

У Мінску адбыўся вялікі конкурс праектаў «Стартап года-2016».

imgserver_813.jpg


На працягу года беларускія стартапы мелі магчымасць прэзентаваць свае праекты, адтрымаць парады ад экспертаў і наладзіць карысныя кантакты падчас рэгулярных «Startup Weekend Belarus».
Лагічным завяршэннем гэтых сустрэч стаў конкурс «Стартап года-2016», які сабраў больша за 300 удзельнікаў: прадпрымальнікаў, прыватных інвестараў, прадстаўнікоў інвестыцыйных фондаў, банкаў, карпарацый, гандлю, дзяржаўных структур.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў  цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА «Стартап тэхналогіі».
Стартапам года абвешчаны праект Eightydays — інтэлектуальная сістэма планавання вандровак.
Другое месца і прыз глядацкіх сімпатый атрымаў праект TriNiTi, які прадставіў  сімулятар складаных рухаў (кінезітрэнажор). Ўзгодненая праца модуляў дазваляе фармаваць у мазгу вобраз правільнага руху і пашыраць уяўленне пра карысную рухальную прастору, што дапамагае рэабілітацыі інвалідаў.
Трэцяе месца атрымаў унікальны сервіс па кіраванні званкамі і паведамленнямі  Wandle. Гэтае мабільнае прыкладанне можна бесплатна спампаваць ў Google Play.
P.S.: Апошнім часам у беларускай IT-супольнасці з'яўляецца ўсё больш і больш стартапаў, якія прапануюць інавацыйныя ідэі і паспяховыя распрацоўкі. Сярод самых папулярных — MSQRD, MAPS.ME, SplitMetrics, Viber, Apalon. Дасягненні айчынных IT-каманд заўважаюць знакамітыя карпарацыі. Напрыклад, ў 2016 годзе Facebook купіў MSQRD, а ў 2014-м MAPS.ME увайшоў у склад расійскага медыя-гіганта MAIL.RU Group. Піянерамі стартап руху ў Беларусі сталі кампаніі Viaden, Sport.com, Yoga.com, заснаваныя Віктарам Пракапеням і Юрыем Гурскім. У партфоліа Viaden увайшлі звыш 100 мабільных прыкладанняў, уключаючы Smart Alarm Clock і All-in Fitness. Зараз Віктар Пракапеня ўзначальвае інвестыцыйны фонд VP Capital, які інвестуе ў перспектыўныя IT-праекты і развівае Fintech-стартап exp (capital).