Страціла дзіця ў турме. Гісторыя Кіры Баяранка

Гісторыя былой валанцёркі і адміністратаркі ТГ-канала, якая пасля паўгода ў турме страціла дзіця.

velvet_vykidysh_0_640x368.jpg


31-гадовая Кіра Баяранка да свайго затрымання была валанцёркай і адміністратаркай тэлеграм-канала «Слепянка помогает». 5 лютага 2021 года ў яе дома правялі ператрус, а саму жанчыну затрымалі. Ужо ў турме яна стала падазраваць, што цяжарная. Але гінеколага да жанчыны не пускалі, у тэстах на цяжарнасць адмаўлялі. Праз паўгода ў турэмнай камеры ў Кіры здарыўся выкідыш. Дзяўчыне загадалі пра гэта маўчаць і нікому не гаварыць.
5 жніўня Кіру Баяранка выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. 25 жніўня пасля чарговага допыту ў Следчым камітэце і пагроз арышту з боку следчай яна разам з мужам вырашыла пакінуць Беларусь.