Палітвязня Аляксандра Кабанава перавялі на турэмны рэжым у Магілёў
Менавіта такое рашэнне 14 снежня прыняла суддзя г. Наваполацка Ірына Жарова, нагадваюць праваабаронцы.
![Аляксандр Кабанаў Аляксандр Кабанаў](/img/v1/images/photo_2021_12_28_11_40_21.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксандр Кабанаў
Праз тыдзень пасля суда брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава з наваполацкай калоніі №1 перавялі ў магілёўскую турму №4.
Раней у калоніі Аляксандра пакаралі шасцю месяцамі ПКТ за «сістэматычныя парушэнні правілаў утрымання». Палітвязень прадугледжваў, што яго могуць перавесці на турэмны рэжым:
«І падобна да НГ будзе суд, і мяне перавядуць на іншы рэжым — турэмны. Альбо ў Магілёў, альбо ў Жодзіна. Перадач больш не будзе амаль да канца тэрміну, спатканняў таксама, па званках не ведаю. Атаваркі ў мяне няма. Ну неяк так...»
Аляксандр Кабанаў быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 342 і арт. 369 КК. У няволі палітвязня ўтрымліваюць ужо паўтара года.
Падтрымайце палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.