Студэнтаў запрашаюць на гульню «Вораг народа»
Як паведамляе Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, да дня кастрычніцкага перавароту адміністрацыя ўстановы рыхтуе святочную праграму. Сярод іншага, прапануюць гульню з інтрыгоўнай назвай «Вораг народа». Лозунг гэтай ВНУ: «Разам генеруем поспех».

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
Унукі тых, хто расстрэльваў беларусаў падчас камуністычнага тэрору, вырашылі пагуляцца:
«Комплекс мерапрыемстваў, прысвечаны году гістарычнай памяці напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі:
У 14:00 у актавай зале галоўнага корпуса адбудзецца кінапрагляд сумесна з ПскоўДУ (анлайн-падключэнне) казкі аб Хлопчыку-Кібальчышы з абмеркаваннем.
У 16:30 запрашаем у актавую залу галоўнага корпуса паспяваць патрыятычнае караоке.

З 17:00 у актавай зале галоўнага корпуса студэнтаў і ліцэістаў чакае настольная ролевая гульня «Вораг народа» паводле гульні «Мафія».

На працягу дня ў холе 1-га паверха галоўнага корпуса працуюць інтэрактыўныя пляцоўкі, мультыпарк з музычным суправаджэннем. Запрашаем усіх ахвотных!».
Нагадаем, толькі напярэдадні Беларусь узгадвала ахвяраў сталінскага тэрору. Учора адбыліся шматлікія імрэзы, прысвечаныя «Начы расстраляных паэтаў», у шматлікіх краінах свету.
