«Супраць супрацы з Лукашэнкам». Беларусы Вільні пратэставалі каля офісу IKEA
У Вільні беларусы пратэставалі супраць супрацоўніцтва IKEA з уладамі Беларусі. Яны правялі пікет каля офіса кампаніі.

Удзельнікі акцыі трымалі бел-чырвона-белыя беларускія і літоўскі сцягі, лістоўкі са здымкамі загінулых пратэстоўцаў і палітвязняў у Беларусі.
Падчас
мерапрыемства да пратэстоўцаў выйшла менеджарка і вынесла ім гарбату. У
халоднае надвор'е яна сапраўды ім была патрэбна.

Падобныя акцыі
беларусы праводзяць і ў іншых краінах свету. Яны заклікаюць IKEA адмовіцца ад
супрацоўніцтва з «рэжымам Лукашэнкі».
Паводле «Еўрарадыё».