Супраць верніка мінскай царквы «Гефсіманія» Максіма Стасілевіча распачалі крымінальную справу

Праваабаронцам стала вядома, што супраць Максіма Стасілевіча распачалі крымінальную справу паводле ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Да суда вернік будзе ў СІЗА-1 на Валадарскага.

photo_2022_08_09_11_15_55.jpg

Нагадаем, 22 ліпеня ў сябе дома былі затрыманыя жыхары Мінска Яўген Барысік і Максім Стасілевіч, вернікі адной з мінскіх цэркваў Хрысціян веры евангельскай. Падчас затрымання ў іх былі канфіскаваны пакункі ўлётак «Малітва за Беларусь», якія ўтрымліваюць заклік маліцца за краіну і народ «у гэты няпросты час», цытаты з Евангелля і евангельскі гімн «Чакаем цябе, наш Ісус».

Пазней хлопцам прызначылі па 10 сутак арышту: Максіму за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП), Яўгену — за дробнае хуліганства (арт. 19.1 КаАП).