Супрацоўнікі «Уралкалія» напісалі ліст Лукашэнку
Працоўны калектыў «Уралкалія» звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай прыняць меры для «хутчэйшага вызвалення» гендырэктара кампаніі.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні кампаніі. Ліст, апублікаваны на яе сайце, падпісалі каля 6000
супрацоўнікаў «Уралкалія».
«Мы ведаем, што прычына драматычнага развіцця падзей — супярэчнасці паміж „Беларуськаліем“ і „Уралкаліем“ вакол паставак прадукцыі на
замежныя рынкі.
Мы таксама разумеем, што камерцыйныя спрэчкі могуць прымаць нечаканы абарот, але ў гісторыі партнёрства „Уралкалія“ і „Беларуськалія“ былі розныя часы і
розныя складаныя сітуацыі — і нам заўсёды ўдавалася захоўваць рамкі дыялогу і разуменне братняга характару нашага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў лісце.
Супрацоўнікі «Уралкалія» лічаць, што тое, што адбылося стала спробай вырашыць сілавымі метадамі эканамічную спрэчку дзвюх кампаній і ўсе ўзніклыя ў сувязі з гэтым
рознагалоссі.
«Наш працоўны калектыў успрыняў сітуацыю з арыштам гендырэктара, як непаразуменне, якое абавязкова будзе вырашана ў самыя кароткія тэрміны.
«Мы просім Вас прыняць меры да хутчэйшага вырашэння сітуацыі і вызвалення з-пад варты генеральнага дырэктара нашай кампаніі Уладзіслава Баўмгертнера. Мы глыбока перакананыя, што Ваша
добрая воля не дазволіць несправядлівасці перамагчы над здаровым сэнсам», — пішуць супрацоўнікі «Уралкалія».
Нагадаем, сёння стала вядома, што Баумгертнер пасля амаль двух месяцаў у СІЗА перамешчаны пад хатні арышт.
Ён знаходзіцца ў трохпакаёвай кватэры пад наглядам чатырох аператыўнікаў. З ім у кватэры таксама знаходзіцца маці, якая прыбыла ў Мінск напярэдадні.
Паводле charter97.org