Светлагорск. Невядомы псуе аўтамабілі з георгіеўскімі стужкамі
Міліцыя вядзе пошук зламысніка, які на працягу двух тыдняў псуе ў Светлагорску аўтамабілі з георгіеўскімі стужкамі.
З 5 па 18 чэрвеня ў ветлагорску зафіксаваныя прыблізна 10 выпадкаў пашкоджання аўтамабіляў. Зламыснік псуе колы транспартных сродкаў — рэжа або праколвае, псуе аўтамабілі іншымі спосабамі.
Паводле слоў апэратыўных супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, якіх цытуе мясцовая газета „Ранак”, невядомы выбірае аб’ектам злачыннага замаху машыны, на якіх прымацаваная георгіеўская стужка.
У Светлагорскім РАУС пацвердзілі, што такія факты зарэгістраваныя, па іх праводзяць праверкі, па некаторых распачатыя крымінальныя справы за хуліганства. Большасць выпадкаў зафіксаваныя ў мікрараёнах №6 і Маладзёжным.
18 чэрвеня ў адным з аўтамабіляў пракалолі ўсе колы.