У цэнтры Кіева выбухнуў джып (фота)
Інцыдэнт адбыўся на скрыжаванні вуліц Палтаўскай і Тургенеўскай. Пацярпеў прадпрымальнік 1970 года нараджэння

Фота: facebook.com/marina.zgarda
Інцыдэнт адбыўся на скрыжаванні вуліц Палтаўскай і Тургенеўскай. Пацярпеў прадпрымальнік 1970 года нараджэння
У цэнтры Кіева выбухнуў пазадарожнік Toyota Land Cruiser. Пра гэта паведаміла журналістка Марына Згарда на сваёй старонцы ў Facebook. Паводле яе слоў, інцыдэнт адбыўся каля 10.40 на скрыжаванні вуліц Палтаўскай і Тургенеўскай у Шаўчэнкаўскім раёне.
Як удакладніў “Украінскай праўдзе” прэс-сакратар Нацыянальнай паліцыі Яраслаў Трокі, у выніку пацярпеў ўладальнік аўто.
"Пацярпеў прадпрымальнік 1970 года нараджэння. Выбух адбыўся, калі ён сеў у аўтамабіль. Цяпер лекары аказваюць яму медыцынскую дапамогу на месцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго жыццю нічога не пагражае", — адзначыў Тракала.
Пашкоджана парэдняя частка аўтамабіля, дадаў Такала. Таксама ў выніку выбуху таксама пашкоджаны прыпаркаваныя побач аўтамабілі і фасады будынкаў.

Нагадаем, год таму, 20 ліпеня 2016-га, у Кіеве быў забіты Павел Шарамет. У 7:45 раніцы на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка ў аўто, у якім ехаў журналіст, здарыўся выбух. Вінаватых у забойстве Паўла Шарамета пакуль так і не назвалі.