Святлану Куль-Сяльверставу звальняюць з універсітэта

Доктару гістарычных навук з Гарадзенскага дзяржуніверсітэта Святлане Куль-Сяльверставай не працягнулі кантракт з-за «малой публікатарскай дзейнасці». Хоць за апошнія пяць гадоў  выходзіць чацвёртая ейная кніга. 



get_poiuhjklimg.jpg

 Як павдамляе тэлеканал Белсат, папярэдні кантракт завяршаецца  29 снежня.

Прафесар Святлана Куль-Сяльверстава  чытала  ўнікальны для Беларусі курс беларускага скорапісу і беларускай гістарычнай храналогіі. Нядаўна выкладчыца аддала ў друк манаграфію «Беларускі час. Летазлічэнне ў Беларусі са старажытнасці да сучаснасці».

Гэта першая кніга па гістарычнай храналогіі ў беларускай гісторыяграфіі.

Раней з Гарадзенскага ўніверсітэта былі звольненыя выкладчыкі  Іна Соркіна, Вячаслаў Швед, Андрэй Чарнякевіч, Ігар Кузьмініч, Вольга Сабалеўская, Настасся Фрода.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота t-styl.info