Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў зноў узяць барацьбу з COVID-19 у свае рукі
Лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла ў сваім тэлеграм-канале з заклікам да беларусаў зрабіць тры простыя крокі.
«Беларусы пераканаліся, што дзяржава не здольная спыніць распаўсюджанне пандэміі ў краіне. Таму мы, як заўсёды, разлічваем толькі на сябе!» — цытуе Ціханоўскую Радыё Свабода.
Па яе меркаванні, простыя крокі, якія беларусы могуць зрабіць проста цяпер:
Зрабіць прышчэпку;
Насіць маскі;
Сядзець дома.
Таксама Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў спампаваць на яе акаўнтах у сацыяльных сетках ўлётку і распаўсюджваць яе ўсімі магчымымі спосабамі, а таксама паставіць прапанаваны аватар і прыцягваць да захавання антыкавідных правілаў сяброў і блізкіх.