У беларускіх школьнікаў не будзе датэрміновых вакацый
Беларускіх школьнікаў не адправяць на датэрміновыя канікулы, як у Расеі.
У Мінадукацыі адзначылі, што «пакуль аб гэтым гаворкі не ідзе». Восеньскія канікулы для школьнікаў пачнуцца па раскладзе — 31 кастрычніка, а завершацца 7 лістапада. Напачатку кастрычніка Мінадукацыі заявіла, што не будзе пераводзіць школы на дыстанцыйнае навучанне ці нават зачыняць іх з-за COVID-19.
Радыё Рацыя