Мінздароўя: У Беларусі за суткі 2079 новых выпадкаў каронавіруса
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 2079 пацыентаў з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі выяўлена 584 190 выпадкаў коронавіруса.

З учорашняга дня выпісаныя 2047 чалавек. Усяго ачунялі 556 496 пацыентаў з дыягнаставанай раней інфекцыяй.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў краіне, па
афіцыйных даных, памерлі 4499 пацыентаў з выяўленым каронавірусам. За суткі
памерлі 17 чалавек.
Усяго праведзена 9 335 239 тэстаў. З учорашняга дня выканана
40 590 даследаванняў.