Сыны праваабаронцы Леаніда Судаленкі чытаюць яго лісты з турмы і распавядаюць пра бацьку (+відэа)
21-гадовы Кірыл і 11-гадовы Мікіта Судаленкі падзяліліся з рэдакцыяй сайта «Гомельская вясна» лістамі з турмы ад свайго бацькі — праваабаронцы Леаніда Судаленкі, якога 18 студзеня арыштавалі і змясцілі ў СІЗА №3 Гомеля.
Леаніда Судаленку падазруюць у тым, што ён нібыта фінансаваў паслявыбарныя пратэсты, ці, як іх называе дзяржпрапаганда, «масавыя беспарадкі».
![Кірыл Судаленка Кірыл Судаленка](/img/v1/images/photo_2021_02_28_23_17_43.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кірыл Судаленка
![Мікіта Судаленка Мікіта Судаленка](/img/v1/images/photo_2021_02_28_23_16_56.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мікіта Судаленка
Леанід Судаленка перад арыштам напісаў ліст для публікацыі ў СМІ, дзе тлумачыў, што ўсё, што ён рабіў пасля выбараў, — кансультаваў жыхароў Ггомельшчыны, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі, а таксама дапамагаў аплочваць штрафы і знаходжанне ў ІЧУ. Натуральна, што грошы ў выглядзе штрафаў паступалі ў беларускі бюджэт, таму, на думку самога праваабаронцы, няма падстаў вінаваціць яго ў фінансаванні пратэснай дзейнасці.
Лісты дзецям ад Леаніда Судаленкі