Што ні дзень – новае «экстрэмісцкае фарміраванне». МУС прызнала экстрэмісцкім яшчэ адзін чат

МУС прызнала «экстрэмісцкім фарміраваннем» тэлеграм-чат «Полоцк Новополоцк Страна Для Жизни Чат Свободу Сергею Тихановскому»

1572950873_24a60569e292e7a544254b23ac52851d_xl.jpg

Міністэрства ўнутраных спраў прызнала «экстрэмісцкім фарміраваннем» яшчэ адзін тэлеграм-чат пад назвай «Полоцк Новополоцк Страна Для Жизни Чат Свободу Сергею Тихановскому», паведамляе mediazona.by.

Гэты чат з’явіўся і ў спісе тых, хто датычны да экстрэмісцкай дзейнасці.

У чаце было 1173 чалавек, а сярод паведамленняў — толькі рэпосты з іншых тэлеграм-каналаў.