«Табакеркі» працягваюць з’яўляцца побач са школамі і цэрквамі

Каля ўваходу аднаго з храмаў Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці паставілі «Табакерку».

tabakerka_2.jpg

Дзіўная сітуацыя атрымалася каля царквы Георгія Перамаганосца ў Камянюках, — распавёў палітык Ігар Маслоўскі:
— Мы неаднаразова займаліся гэтай тэмай. Збіралі подпісы. З папераменным поспехам. Першы раз мы дамагліся пераносу гэтых шапікаў тытуню на адлегласць 500 метраў ад устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту. Гэта шапікі, якія былі дзяржаўныя. Зараз усталявалі прыватныя шапікі з назвай «Табакерка». Мы таксама пачалі гэтую кампанію. І нават атрымалі падтрумку шэрагу дэпутатаў.
«Але зараз мы бачым, што такія „Табакеркі“ адкрыліся, якія знаходзяцца побач з дзіцячымі садкамі, школамі і нават цэрквамі,» — дадаў грамадскі дзеяч.
Паводле Радыё Рацыя