Запусціць завод, каб ацаніць шкоднасць
Запусціць акумулятарны завод, каб ацаніць шкоднасць вытворчасці прапануюць у Брэсце. Такія заявы робяць эксперты, якія прадстаўляюць бок «АйПауэр» на круглых сталах.

Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін адзначыў, што за наступствы такіх дзеянняў павінны несці адказнасць самі чыноўнікі:
— Я б гэта выпрабаваў на Лісе, на Рагачуку і на ўсім райвыканкаме. Я б іх пасяліў на гэтым заводзе, і хай бы яны гэтыя акумулятары рабілі са сваімі дзецьмі, са сваімі роднымі. Мы б тады паглядзелі, як бы яны затанчылі.
Каманда
расійскіх экспертаў спасылалася на метадалогію якаснай адзнакі рызыкі і
тлумачыла сваю прапанову замежным досведам. Яны спасылаліся на тое, што зрабіць
выснову пра шкоднасць вытворчасці можна толькі пасля запуску завода.
www.racyja.com