Вясна ў Беларусі будзе на 1 градус цяплей, чым звычайна

Тэмпература паветра ў Беларусі вясной 2020 года, як чакаецца, будзе на 0,5-1 градус вышэй за кліматычную норму, паведаміла намеснік начальніка ГУ "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" Святлана Кузьміч.

oak_3064187_1280.jpg


"Згодна з прагнозам, які апублікаваў на сваім сайце Паўночнаеўрапейскі кліматычны цэнтр СМА, у сакавіку-красавіку ў Беларусі тэмпература паветра чакаецца на 0,5-1 градус вышэй за кліматычную норму. Колькасць ападкаў на большай частцы тэрыторыі ў сярэднім за месяц — каля нормы. А па паўднёвым захадзе ніжэй за кліматычную норму", — распавяла Кузьміч на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Яна нагадала, што як правіла, сярэдняя тэмпература паветра ў Беларусі вясной складае 6,9: у сакавіку 6,02, у красавіку — 7,3, у траўні — +13. За сезон у сярэднім выпадае 137 мм ападкаў, з іх на сакавік і красавік прыходзіцца па 39 мм, у траўні — 59 мм.
Паводле interfax.by