Тайга і Шэрхан пазнаёміліся
Амурскі тыгр Шэрхан, якога прывезлі ў Гродзенскі заапарк у лістападзе мінулага году, упершыню выйшаў у агульны вальер з тыгрыцай, што жыве ў заапарку з 2011 года.
![tiger.jpg tiger.jpg](/img/v1/news/full/tiger.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Шэрхана набылі ў пару да Тайгі, аднак першыя тры месяцы жывёл трымалі асобна: асабісты кантакт мог скончыцца непрадказальна.
На прагулкі тыграў выпускалі па чарзе.
Толькі ва ўнутраным памяшканні драпежнікі маглі бачыць адно аднаго праз краты.
Апынуўшыся ў агульным вальеры, Шэрхан і Тайга, на радасць супрацоўнікаў заапарку, ніякай агрэсіі не праявілі.
Тыгр усяляк імкнуўся звярнуць на сябе ўвагу сяброўкі, тая паводзіла сябе больш стрымана, але таксама добразычліва.
![http://t-styl.info/templates/newspaper/images/logo-menu.png logo-menu.png](http://t-styl.info/templates/newspaper/images/logo-menu.png)
Здымкі http://www.grodnozoo.by