Тэлеграм-канал і сацсеткі Радыё Свабода прызнаны экстрэмісцкімі
Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкой інфармацыйную прадукцыю telegram-канала "Радыё Свабода-Беларусь", яе аналагаў у сацыяльных сетках і відэахостынгу "YouTube".
Падставай сталі матэрыялы ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, 25 лістапада быў затрыманы фрылансер Радыё Свабода Андрэй Кузнечык. У "пакаянным відэа" ён распавёў, што з'яўляецца адміністратарам тэлеграм-канала РС. 30 лістапада стала вядома, што Кузнечыка асудзілі на 10 сутак нібыта за хуліганства.
У Беларусі экстрэмісцкімі прызнаны каля 300 інтэрнэт-рэсурсаў.