Улады абвясцілі экстрэмісцкімі два аналітычныя тэлеграмы-каналы

Прызнаныя экстрэмісцкімі інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-канала «Нік і Майк» і тэлеграм-канал аналітыка Арцёма Шрайбмана.

Арцём Шрайбман

Арцём Шрайбман


У першым выпадку рашэнне было прынятае па заяве пракуратуры Мінска. Канал Арцёма Шрайбмана прызнаны экстрэмісцкім па рашэнні суда Чыгуначнага раёна Віцебска па матэрыялах 7-га ўпраўлення ГУБАЗіК, піша REFORM.by.

Арцём Шрайбман — палітычны аналітык, які спецыялізуецца на ўнутранай і знешняй палітыцы Беларусі. У 2019 годзе ён заснаваў агенцтва Sense Analytics, якое дае аналітыку дыпламатычным прадстаўніцтвам, палітычным фондам і міжнародным арганізацыям, якія працуюць з Беларуссю.

Шрайбман супрацоўнічае з маскоўскім цэнтрам Карнегі з 2016 года ў якасці аглядальніка па тэмах унутранай і знешняй палітыкі Беларусі. У гэтым жа годзе ён на працягу паўгода працаваў дарадцам пастаяннага каардынатара ААН па пытаннях палітычнага развіцця краіны.