Тэлеканал СТБ перастаў рэтрансляваць перадачы расійскага «РэнТВ»

З эфірнай сеткі тэлеканала СТБ зніклі перадачы расійскага тэлеканала "РэнТВ". Такія змены ў вяшчанні беларускага тэлеканала адбыліся з 1 студзеня 2018 года, піша nn.by.

prokop_bog1a.jpg


Цяпер у сетцы вяшчання "Сталічнага тэлебачання" — толькі ўласныя праграмы тэлеканала і мастацкія фільмы. Кіраўніцтва канала не каментуе змены.
СТБ паказваў праграмы расійскага "РэнТВ" з першага дня свайго існавання — 1 студзеня 2001 года. Спярша праграмы расійскага партнёра ўвогуле займалі амаль увесь час вяшчання. Толькі праз 17 гадоў СТБ цалкам адмовіўся ад рэтрансляцыі "РэнТВ".

rentv_hw40t.png


«РэнТВ» — адзін з найбольш папулярных тэлеканалаў у Расіі. З 2011 года гэты канал пачаў актыўна выпускаць у эфір перадачы ілжэнавуковага характару і прапагандаваць канспіралагічныя тэорыі, уфалогію, альтэрнатыўную гісторыю і іншыя маргінальныя погляды. Антынавуковыя перадачы пра масонскія змовы, рэпцілоідаў, а таксама прапагандысцкія праграмы пра моц расійскай зброі бесперапынна трансляваліся і ў Беларусі.