Тэракты ў Кабуле: ЗША рыхтуюць удар у адказ
Джо Байдэн заявіў, што ЗША зробяць усё магчымае, каб пакараць тых, хто стаіць за тэрактам.
У выніку выбухаў ля аэрапорта Кабула, паводле апошніх звестак, загінулі больш за 100 чалавек, у тым ліку 13 амерыканскіх вайскоўцаў. Не менш за 28 загінулых — талібы.
Джо Байдэн, прэзідэнт ЗША сказаў: "Тыя, хто здзейсніў гэты напад, а таксама ўсе, хто мае намер прычыніць шкоду Амерыцы, ведайце: мы не даруем. Мы не забудзем. Мы знойдзем вас і прымусім заплаціць. Тэрарысты нас не спыняць. Мы не дазволім ім парушыць нашу місію. Мы працягнем эвакуацыю".
Паводле ацэнак ЗША, з Афганістана засталося эвакуяваць каля тысячы амерыканскіх грамадзян.
Нагадаем, учора, 26 жніўня, у Кабуле прагучалі два выбухі. Першы — у раёне аэрапорта, другі — непадалёк ад гатэля Baron, дзе спыняліся вайскоўцы і рэпарцёры з Вялікабрытаніі. Адказнасць за атаку на аэрапорт ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава". ЗША лічаць, што да тэракту датычная яе аддзяленне "Вілаят Харасан", што дзейнічае ў Афганістане і Пакістане.
Паводле euronews.com