Колькасць ахвяр выбухаў у Афганістане вырасла да 90 чалавек
У выніку выбухаў, здзейсненых тэрарыстамі на ўездзе ў аэрапорт Кабула, загінулі 90 чалавек, больш за 150 пацярпелі.
Прадстаўнік афганскага Міністэрства аховы здароўя, які пажадаў застацца неназваным, паведаміў ВВС, што колькасць загінулых у выніку выбухаў на ўездзе ў аэрапорт узрасла да 90 чалавек, больш за 150 пацярпелі.
Загінулі таксама, паводле апошніх дадзеных, 13 амерыканскіх жаўнераў, Пентагон таксама паведамляе пра 18 параненых сярод вайскоўцаў.
Талібы сцвярджаюць, што страцілі з-за выбухаў 28 чалавек
Сярод загінулых у выніку выбухаў паблізу кабульскага аэрапорта загінула па меншай меры 28 чальцоў руху "Талібан". Пра гэта паведаміў агенцтву Рэйтэр прадстаўнік талібаў. "Мы страцілі больш людзей, чым амерыканцы", — адзначыў ён.
Адказнасць узяло на сябе афганскае падраздзяленне "Ісламскай дзяржавы". Гэтая групоўка варагуе з талібамі, якія асудзілі тэракт.
Паводле www.bbc.com