Тры месяцы калядных цудаў, або Чаму варта наведаць музей ёлачных цацак (+фота)

Сёння, 10 кастрычніка, у гандлёвым цэнтры "Galleria Minsk" адкрыўся першы ў Беларусі музей-фабрыка навагодніх упрыгожванняў.

dscn6217_logo.jpg

Тысячы рэдкіх ёлачных цацак з усяго свету на 500 квадратных метрах чакаюць не толькі дзяцей, але і дарослых. Прынамсі мне было вельмі цікава разглядаць цацкі розных краін і эпох. Асабліва тыя, якім сёння па 35-40 гадоў. Адразу ўзгадалася дзяцінства, калі напрыканцы лістапада ў нашым горадзе адчыняўся часовы павільён ёлачных упрыгожванняў. Дарога ў школу праходзіла якраз міма яго. І штотыдзень я прыносіла дахаты чарговых касманаўтаў, сняжынак ці ледзяшоў, а яшчэ шарыкі неверогодных, як мне задавалася колераў. Не памятаю, колькі часу я праводзіла штогод у гэтым павільёне, але памяаю, што грошы на цацкі збірала ўсю восень.

dscn6212_logo.jpg
dscn6218_logo.jpg

Шмат, што з тых навагодніх цудаў разбілася ці згубілася, але шмат і засталося. Хаця гэта ніяк не параўнаць з калекцыяй Андрэя Бягуна, стваральніка музея. Андрэй аб’ехаў 52 краіны свету і з кожнай прыводзіў ёлачныя ўпрыгожванні. Сёння ў калекцыі некалькі тысяч экземпляраў, некаторыя з іх вельмі рэдкія і каштоўныя. Наогул па ацэнках экспертаў,  калекцыя Андрэя Бягуна можа каштаваць каля 800 тысяч долараў. Але, як кажа са Андрэй, прадаваць яе ён не збіраецца.

dscn6230_logo.jpg

dscn6330_logo.jpg

Значная частка калекцыі экспануецца ў музеі. Тут прадстаўлены навагоднія атрыбуты з усіх кантынентаў: статуэткі з арнаментам абарыгенаў з Аўстраліі, цацкі, зробленыя з ліста бананавага дрэва з Уганды, копія шара, падоранага Папе Рымскаму, цацкі, якімі ўпрыгожвалі каралеўскія балі ў Вене, а таксама савецкая класіка.

dscn6237_logo.jpg

dscn6233_logo.jpg


Андрэй уладальнік не толькі ўнікальнай для Беларусі калекцыі ёлачных цацак, але і фабрыкі па вырабу ёлачных упрыгожванняў "Грай".

“Пачалося ўсё з хобі. Я выстаўляў свае артэфакты ў 2014 годзе ў гістарычным музеі, і наведвальнікі пыталіся, чаму няма беларускіх цацак, чаму няма сваёй вытворчасці. Менавіта тады я зразумеў, што я хачу зрабіць, — распавёў Андрэй Бягун.

dscn6270_logo.jpg

img_6344_1_logo.jpg


Фабрыка "Грай" на сёння адзіная вытворчасць такога роду ў Беларусі. “Мы робім прадукцыю не толькі для беларускіх сем'яў, але і карпаратыўныя падарункі, таму што цікавасць да навагодніх ёлак падае і людзі глядзяць на Новы год з іншага боку”, — дадае Андрэй.

img_6320_1_logo.jpg

dscn6302_logo.jpg


Дарэчы, арганізатары фактычна адкрылі ў сценах музея філіял фабрыкі, дзе ўсе жадаючыя могуць не толькі падгледзець тэхнікі вытворчасці, але і распісаць свой шкляны шар. Вельми захапляльны занятак, дарэчы. Абавязкова паспрабуйце!

dscn6350_logo.jpg


Некалькі супрацоўнікаў фабрыкі "Грай" будуць працаваць у музеі і паказваць усім жадаючым сакрэты вытворчасці ёлачных цацак. Напрыклад, для вырабу аб'ёмных шароў выкарыстоўваецца спецыяльная рэльефная тэхніка — налепка. Для ф’юзінга кавалачкі шкла разаграваюць да 900 градусаў, каб яны сплавіліся разам, і атрымалася ўпрыгожванне.

dscn6328_1_logo.jpg


Майстар-класы па роспісу шароў будуць праходзіць у музеі-фабрыцы кожны дзень, пад кіраўніцтвам прафесійных дызайнераў і мастакоў.

dscn6271_logo.jpg

dscn6221_logo.jpg


У музеі кожнае дзіця зможа запусціць механічны калядны гарадок з дамамі, каруселлю, ёлкай, вуліцамі, напоўненымі жыхарамі. Такія гарадкі вырабляюцца галандскімі майстрамі ў адзіным экзэмпляры і становяцца падзеяй у кожным горадзе, дзе з'яўляюцца. У мінскім музеі-фабрыцы ёлачных цацак — з'явіўся першы такі "жывы" мястэчка ў нашым горадзе!

dscn6341_logo.jpg


На ўваходзе ў музей будзе працаваць крама фабрыкі "Грай", дзе можна набыць падарунак на дзень нараджэння, навагоднія святы або замовіць карпаратыўныя ўпрыгажэнні.

Бліжэй да Новага года арганізатары паабяцалі шмат майстар-класаў і спецыяльных акцый, але каб ніхто не чакаў снежня, ужо цяпер разам з уваходным квітком наведвальнікі атрымаюць рубель, які можна выдаткаваць на калядным базары.

dscn6303_logo.jpg

dscn6318_logo.jpg


Музей будзе працаваць на працягу ўсяго трох месяцаў, з 10 кастрычніка да 15 студзеня 2018. Але не толькі жыхары Мінску змогуць дакрануцца да калядных цудаў. У лістападзе філіял музея адчыніць дзверы ў Гомелі, у палацы Румянцавых-Паскевічаў.