Турыстычны аўтобус з Беларусі трапіў у ДТЗ пад Псковам
У выніку аварыі, у якую трапіў аўтобус з Беларусі, пацярпелі 18 асобаў. Усяго ў бальніцы знаходзяцца 10 дзяцей і восем дарослых.
"Пяцёра дзяцей шпіталізаваныя, яшчэ пяць яшчэ на аглядзе, усім аказваецца медыцынская дапамога", — паведамілі ТАСС у дзіцячай абласной клінічнай бальніцы.
Чатыры пасажыры
знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «ТАСС».
ДТЗ адбылося раніцай 23 сакавіка на 222-м кіламетры трасы Санкт-Пецярбург – Невель. Паводле прэс-службы УУС Пскоўсай вобласці, кіроўца ВАС-2107 выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтобусам «Mercedes», які ехаў з Мінску ў Санкт-Пецярбург.
«У ДТЗ пацярпелі 13 асобаў, у тым ліку 11 пасажыраў аўтобуса. Сярод пацярпелых — кіроўца аўтобуса. Сур’ёзных траўмаў няма, усе пацярпелыя дастаўлены ў Пскоўскую абласную бальніцу, у асноўным гэта ўдары», — сказалі ў прэс-службе.
Паводле звестак расійскага МУС, усе пасажыры аўтобуса — жыхары Беларусі. Сярод пацярпелых таксама чацвёра дзяцей. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
Як паведаміла ТАСС крыніца ў экстранных службах, усяго ў аўтобусе знаходзіліся 50 чалавек, з іх 11 — дзеці.
Галоўны лекар пскоўскай абласной бальніцы Анатоль Волкаў паведаміў ТАСС, што ў чатырох пацыентаў цяжкі стан. Зараз у бальніцы знаходзяцца сем дарослых, яшчэ аднаго прывязуць з месца ДТЗ у бліжэйшы час.
«Цяжкі стан у чацвярых, аказваем дапамогу, дыягназы не ставяцца за пяць хвілін. З тых, хто паступіў, двое жыхароў Пскоўскай вобласці, астатнія — беларусы», — сказаў Волкаў.