У адным з дзіцячых садкоў Мінска з'явіцца беларускамоўная група
Бацькі з Новай Баравой, Копішча і Уручча дабіліся стварэння беларускамоўнай групы ў садку для сваіх дзяцей.
Рознаўзроставую беларускамоўную групу плануюць адкрыць у 210 садку. Пра гэта бацькам-ініцыятарам паведамілі ў Першамайскім райвыканкаме сталіцы.
210 садок месціцца на вуліцы Каліноўскага, 39.
Больш падрабязнасцей стане вядома ў сярэдзіне гэтага тыдня.Беларускамоўныя бацькі каардынуюцца ў спецыяльна створаным вайбер-чаце «Дзеткі-кветкі».
nn.by