У Барысаве на стадыёне затрыманы фанат з нацыянальнай сімволікай
У Барысаве 28 верасня падчас матчу паміж футбольнымі камандамі БАТЭ і «Арсенал» на поле выбег заўзятар з бел-чырвона-белым сцягам і з гербам «Пагоня».
Яго затрымала ахова стадыёна і вывела з поля.
У сацсетках ужо высветлілі, што перформанс зладзіў Аляксандр Вянгерскі з Вілейкі. 8 верасня ён удзельнічаў у вулічнай акцыі супраць вайсковых вучэнняў з плакатам "Русский солдат иди домой. Водки здесь нет"., паведалмяе "Еўрарадыё".
У сацыяльных сетках паведамляюць, што юнака адвялі ў мікрааўтобус сіняга колеру і звезлі ў невядомым накірунку.
Фота з сацыяльных сетак.
Пазней стала вядома, што затрыманы — жыхар Вілейкі Аляксандр Вянгераў.
spring96.org, euroradio.fm