У Беларусі 880 новых пацыентаў з каронавірусам
За суткі ў Беларусі зарэгістравалі 880 пацыентаў з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў краіне выяўлена 440708 выпадкаў COVID-19.

З учорашняга дня выпісаныя 1100 пацыентаў. Усяго ачунялі 434882 чалавекі з пацверджаным раней дыягназам, паведамляе REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 3394 пацыентаў з каронавірусам. За суткі зарэгістравана дзевяць смяротных выпадкаў.
На сёння ў краіне праведзена 7 203 052 тэсты, з якіх 17793 даследаваннящ выканалі з учорашняга дня.