У Беларусі хочуць забараніць публікаваць фатаздымкі людзей без іх згоды
У Беларусі могуць забараніць публікаваць фатаздымкі людзей без іх дазволу. Такую норму прапануюць унесці ў Грамадзянскі кодэкс. Змены напярэдадні абмяркоўвалі ў Аляксандра Лукашэнкі.
![bez_lica_12_06.jpg bez_lica_12_06.jpg](/img/v1/images/bez_lica_12_06.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аб ідэі забараніць публікаваць выявы людзей распавёў у эфіры СТБ міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі. Паводле яго слоў, новая артыкул «прадугледжвае дадатковую ахову выявы грамадзяніна».
Згодна з гэтай нормай, «выява грамадзяніна, яго фатаграфія не можа распаўсюджвацца, перадавацца без згоды самога грамадзяніна», патлумачыў Сліжэўскі.
Але ёсць і выключэнні. Публікаваць без дазволу можна будзе агульныя здымкі, зробленыя ў даступным грамадскім месцы.
euroradio.pl