У трох раёнах Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў
Мінскі, Жыткавіцкі і Ваўкавыскі раёны ў гэтыя выхадныя не гатовыя прымаць аматараў лясных шпацыраў, паведамляе Мінлясгас.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_vjasna___park___les__nadvor_e__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__5__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
У названых рэгіёнах ўстанавіўся 4-ы клас пажарнай небяспекі, а гэта значыць, што тут уведзена забарона на наведванне лясоў.
Супрацоўнікі лясноў гаспадаркі просяць грамадзян падумаць пра ўласную бяспеку і ўстрымацца ад небяспечнага адпачынку.
У астатніх рэгіёнах пажаранебяспечная сітуацыя стабільная, наведванне лясоў дазволена.