У Беларусі пачынаюць адключаць ацяпленне

Ацяпленне ў адміністрацыйных будынках Мінска пачнуць адключаць 6 красавіка ў жылых дамах — 8 красавіка.

otoplenie_1.jpg


Дакладная дата адключэння ацяплення ў дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах і ўстановах сацыяльнага абслугоўвання будзе вядомая пазней, паведаміла БелТА выконваючая абавязкі начальніка ўпраўлення гарадскога гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева.

 

У той жа час Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прапанавала мясцовым органам улады перавесці сістэмы цеплазабеспячэння ў рэжым прапальвання, паведаміў начальнік упраўлення па працы са зваротамі грамадзян, СМІ Мінжылкамгаса Генадзь Аксціловіч.

 

«У шэрагу раёнаў рэспублікі тэмпература паветра ўсталявалася вышэй за 8 градусаў цяпла, далейшы прагноз таксама спрыяльны. З мэтай недапушчэння нерацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў міністэрства прапануе перавесці працу сістэм цеплазабеспячэння і кацельняў у рэжым прапальвання з адключэннем пры неабходнасці цеплакрыніц пры ўстойлівых станоўчых сярэднесутачных тэмпературах вонкавага паветра вышэй плюс 8 градусаў», — адзначыў Аксціловіч. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў выпадку паніжэння тэмпературы аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам могуць ўключаць ацяпленне без ўзгаднення.

 

Рашэнне аб завяршэнні ацяпляльнага сезона кожная вобласць і Мінск прымаюць самастойна на падставе паказанняў сярэднясутачнай тэмпературы паветра.

 

У мінулым годзе ў сталіцы падача цяпла ў адміністрацыйныя будынкі была спыненая 14 красавіка. Ацяпленне ў жылым сектары пачалі адключаць 23 красавіка, у садках, школах, установах аховы здароўя — 24 красавіка.