У Беларусі павялічваецца колькасць людзей, якія жывуць з ВІЧ
У Беларусі павялічваецца колькасць людзей, якія жывуць з ВІЧ. Калі ў 2017 годзе годзе эпідэміёлагі паведамлялі аб 18 тысячах носьбітаў ВІЧ, то ў гэтым годзе ў Беларусі зарэгістраваныя ўжо больш за 19 тысяч чалавек з такім дыягназам. Гэтыя дадзеныя Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя апублікаваў напярэдадні Міжнароднага дня памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, які адзначаецца ў свеце ў трэцюю нядзелю мая.
![aids.jpg aids.jpg](/img/v1/images/aids.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як адзначаюць у Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Больш за 35 гадоў чалавецтва ведае пра існаванне ВІЧ-інфекцыі, аб асноўных шляхах заражэння, але кожны год колькасць зноў выяўленых людзей, інфікаваных ВІЧ, павялічваецца.
У Беларусі ў апошнія гады адбываецца зрушэнне заражэння ВІЧ-інфекцыяй ва ўзроставыя групы 35 гадоў і старэй. Калі ў 2000 годзе на 100 тысяч 35-39-гадовага насельніцтва рэгістраваліся 2,6 выпадкі новай ВІЧ-інфекцыі, у 2010 годзе — 23,5, то ў 2017 годзе — больш за 78,1 выпадкі. У параўнанні з 2000 годам выяўленне ВІЧ-інфекцыі ва ўзроставай групе 30-34 года ўзрасло ў 7,9 разы, сярод 35-39-гадовых — у 27 разоў. Сёння часцей за ўсё ВІЧ-інфекцыю выяўляюць ва ўзроставай групе 30-34 гады (22%), 35-39 гадоў (22%) і 40-44 гады (14,5%).
У асноўным інфікаванне адбываецца палавым шляхам. Так, за чатыры месяцы бягучага года больш за 80% усіх новых выпадкаў, выяўленых у краіне, прыпадае на долю палавога шляху перадачы ВІЧ.
Паводле Белапан