У Беларусі стварылі сайт для сяброўства з палітвязнямі

Карыстальнікі могуць выконваць простыя заданні і размяшчаць іх вынікі ў сябе ў сацыяльных сетках. Дзякуючы гэтаму грамадства будзе бачыць, што пра палітвязняў памятаюць.

129143945_197966921913376_6460906588996047214_o.png


Штаб Віктара Бабарыкі запусціў сайт для сяброўства з палітвязнямі politzek.me. Дадавайце сабе сяброў і дапамагайце ім кожны дзень, выконваючы простыя заданні.

Мэта праекта — зрабіць палітвязняў бліжэй да кожнага беларуса. І галоўнае, чым мы можам зараз дапамагчы ім, — гэта агалоска. Пра палітвязняў павінны ведаць усё!

Новыя заданні будуць з'яўляцца на сайце кожны тыдзень. Карыстальнікам прапануецца сачыць за чэленджамі — адміністратары штотыдзень будуць даваць зарэгістраваным карыстальнікам новыя заданні, вынікі якіх неабходна публікаваць у сябе на старонках у сацыяльных сетках, выкарыстоўваючы адзін з хэштэгаў #политзаключенныйновыйчерный ці #политзекми.  

Інтэрнэт-карыстальнікі таксама могуць прапаноўваць свае варыянты заданняў. Для гэтага неабходна на сайце politzek.me ва ўкладцы "як сябраваць" націснуць кнопку "прапануй сваё заданне".