У Беларусі заблакавалі сайт праваабарончай арганізацыі «Human Constanta»
Цяпер сайт не адкрываецца ні з Беларусі, ні з-за мяжы, бо ён тэрытарыяльна знаходзіўся ў Беларусі.
![human_constanta.jpg human_constanta.jpg](/img/v1/images/human_constanta.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У паведамленні пракуратуры Мінска гаворыцца, што «на сайце размешчана недакладная інфармацыя, накіраваная на распаўсюджванне дэструктыўных настрояў у грамадстве, падрыў аўтарытэту дзеючай улады і сілавікоў», а таксама паведамленні, якія «распальваюць варожасць».