Перастаў адкрывацца сайт «Карта гвалту»

Сайт анлайн-праекта «Карта гвалту» перастаў адкрывацца ў Беларусі. Сайт таксама недаступны праз VPN.

blokirovka_sajta.jpg

Сайт «Карта гвалту» быў створаны для дапамогі жанчынам, якія сутыкнуліся з гвалтам. На ім можна было падзяліцца сваёй гісторыяй, ананімна атрымаць анлайн-кансультацыю ад юрыста ці псіхолага.
Нагадаем, учора адбыліся ператрусы ў прадстаўніц праўлення арганізацыі "Радзіслава" (прытулак для жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту) і іх сваякоў. Сябра праўлення «Радзіславы» Дар'я Царык атрымала 8 сутак адміністрацыйнага арышту.
Паводле reform.by