У Беларусі заблакавалі сайт спартыўнага выдання Sports.ru
У Беларусі абмежавалі доступ да сайта найбуйнейшага ў Расіі спартыўнага інтэрнэт-выдання Sports.ru. пры гэтым партал працягвае працаваць у некаторых мабільных аператараў, паведамляе Tut.by.
Як паведамляе «Медиазона. Беларусь», сайт альбо зусім не адкрываецца, альбо выдаецца паведамленне аб тым, што доступ да сайта абмежаваны Мінінфармам краіны на падставе закона «Аб сродках масавай інфармацыі». Аднак сайт даступны пры ўключаным VPN.
Адным з заснавальнікаў Sports.ru з'яўляецца беларус Дзмітрый Навоша, які паслядоўна выказваўся супраць гвалту з боку ўладаў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. У лютым паведамлялася, што інвестыцыйны фонд заснавальніка Faberlic і старшыні Партыі «новыя людзі» Аляксея Нячаева купіў Sports.ru. Сума здзелкі не раскрывалася.
Да здзелкі 67,75% кампаніі належала футбольнаму агенту і кіраўніку кансалтынгавай кампаніі ProSports Management Герману Ткачэнка. Таксама 23,8% было ў сузаснавальніка Sports.ru Дзмітрыя Навошы, 8% — у сузаснавальніка Дзмітрыя Сцяпанава, 2% — у кіпрскай SVV Sports Segodnia Limited, яшчэ 0,5% належала журналісту Юрыю Дудзю.
Я паведамляе Еўрарадыё, Міністэрства інфармацыі Беларусі пацвердзіла, што найбуйнейшы расейскі спартыўны сайт Sports.ru не выпадкова перастаў адкрывацца на тэрыторыі краіны з 22 мая. Першы намеснік міністра Андрэй Кунцэвіч у ходзе прамой тэлефоннай лініі распавёў «Спутнику», што непапулярнае рашэнне аб блакаванні было прынята пасля хадайніцтва ў Мініформ з боку падатковых органаў.
«У сувязі з парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусі аб азартных гульнях» — удакладніў Кунцэвіч.
Ён дадаў, што акрамя Sports.ru, заблакаваныя яшчэ 483 рэсурсы.
Паводле novayagazeta.ru