У Беларусі загінуў салдат тэрміновай службы

Як паведамляе «Свабода», здарэнне адбылося ў Гродзенскай вобласці.

saldaty.jpg

Улады пацвердзілі трагічнае здарэнне 19 лютага. Салдат не здолеў выжыць пасля стрэлу.
Следчы камітэт паведаміў, што 19-гадовы салдат тэрміновай службы, які атрымаў раненне праз неасцярожнае абыходжанне са зброяй, загінуў.
Раней Міністэрства абароны заявіла пра няшчасны выпадак у адной з вайсковых частак Гродзенскага гарнізону. Аднак там Мінабароны пісала, што вайсковец жывы і атрымлівае медычную дапамогу.
Пры якіх абставінах адбыўся трагічны стрэл, пакуль невядома, высвятляюцца ўсе прычыны. Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз даследуе месца здарэння.