У Беларусі зарэгістраваны новы штам каронавіруса — «дэльта лайт»

Новы штам каронавіруса зарэгістраваны ў Беларусі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка ў эфіры праграмы «Пытанне нумар адзін» на тэлеканале «Беларусь-1».

download_254.jpg

Новы штам каронавіруса зарэгістраваны ў Беларусі.
 У асноўным цяпер цыркулюе так званы дэльта-штам, але з верасня мы пачалі адзначаць наяўнасць такога штаму, як дэльта лайт. Пакуль нейкіх адрозненняў не назіраем, гэтыя выпадкі адзінкавыя, — сказаў намеснік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка.
Нагадаем, штам AY.4.2 упершыню зафіксавалі ў Вялікабрытаніі ў ліпені 2021 года. Вірус валодае некалькімі новымі мутацыямі, у тым ліку тымі, якія ўплываюць на бялок, што выкарыстоўваецца ім для пранікнення ў клеткі.
Па даных дырэктара Інстытута Венгера пры Кембрыджскім геномным даследчым цэнтры Джэфры Барэта і дырэктара Інстытута генетыкі універсітэцкага каледжа Лондана Франсуа Балу, новы варыянт каронавіруса на 10–15% больш заразны за штам «дэльта». Ужо цяпер кожны дзясяты выпадак заражэння каронавірусам у Вялікабрытаніі даводзіцца на новы штам.