У Беларусі знялі забарону на наведванне лясоў
У Беларусі знялі ўсе забароны на наведванне лясоў у сувязі са стабілізацыяй пажаранебяспечнай абстаноўкі, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
![4esnok.by 4esnok.by](/img/v1/images/356367_svetik.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
4esnok.by
"У краіне ў апошні час прайшлі дажджы, пажаранебяспечная абстаноўка стабілізавалася. У сувязі з гэтым і былі знятыя абмежаванні", — гаворыцца ў паведамленні.
Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежавальныя меры ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта забарон на наведванне лясоў — забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.
Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведванне, якое не пацягнула прычыненне шкоды, цягне, згодна з ст.15.29 КаАП, папярэджанне або накладанне штрафу да 25 базавых велічынь (цяпер 1 БВ — Br27).
На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна адсочваць ўвод i адмену забарон у розных рэгіёнах краіны.
interfax.by