У беларускіх аптэках з'явіўся расійскі прэпарат ад Covid-19. Цана вас дакладна здзівіць

Новы расійскі прэпарат для лячэння Covid-19 паступіў для рэалізацыі ў аптэчную сетку РУП «Белфармацыя».

photo_2022_11_08_08_02_17.jpg

Як паведамляе Мінздароўя, супрацьвірусны сродак для накіраванай этыатропнай тэрапіі COVID-19 «Скайвіра» (таблеткі 300 мг, 100 мг) расійскай вытворчасці можна набыць па рэцэпце лекара ў любой зручнай па размяшчэнні аптэцы РУП «Белфармацыя», звярнуўшыся ў даведачную аптэк па тэлефоне 169 або аформіўшы Інтэрнэт-заказ на сайце pharma.by.

Адзначаецца, што лекавы сродак папоўніць арсенал лекараў у прэпаратах для лячэння пацыентаў у амбулаторных умовах і закліканы прадухіліць ускладнены працяг захворвання і шпіталізацыю, паскорыць выздараўленне і мінімізаваць выяўленасць посткавіднага сіндрому.

Усё б добра, вось цана на новы прэпарат не надта сацыяльная арыентаваная. За 10 таблетак прыйдзецца заплаціць 475 рублёў 59 капеек.