У Брэсце адзначылі Дзень Незалежнасці Украіны

Прадстаўнікі дыпламатычных місій, мясцовых органаў улады і грамадскасці ўсклалі кветкі ля помніка Тараса Шаўчэнкі. Пасля адбыўся кароткі мітынг.

ua_1.jpg

Перад прысутнымі выступілі: Анатоль Дідэнко — консул Украіны ў Брэсце, Мікалай Красоўскі — старшыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў, Віктар Місіюк — кіраўнік украінскага навукова-педагагічнага таварыства «Берагіня», Ігар Маслоўскі — кіраўнік арганізацыі «За свой горад», лідэр сацыял-дэмакратаў у Брэсцкай вобласці. Усе выступаючыя адзначылі, што нашы краіны аб'ядноўвае сумеснае гістарычнае мінулае, сучаснае супрацоўніцтва і добрасуседскія ўзаемаадносіны.

ua_2.jpg

«Мы віншуем ўкраінскі народ з Днём Незалежнасці. Для кожнай краіны гэта найвялікшае свята. Мы паважаем гістарычны выбар нашых суседзяў - шлях да незалежнасці. Мы жадаем міру, дабрабыту і росквіту Украіне і яе грамадзянам» — пракаментаваў вынікі мерапрыемтваў Ігар Маслоўскі.

ua_3.jpg