У Брэсце з 14 лістапада ўводзяць масачны рэжым

Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Ілюстрацыйнае фота Аляксандра Зяньковіча

Ілюстрацыйнае фота Аляксандра Зяньковіча

«Толькі што правёў нараду па эпідэмічнай сітуацыі ў Брэсце.Інфармую, што ва ўстановах аховы здароўя горада дастаткова свабодных ложкаў для аказання стацыянарнай медыцынскай дапамогі.Разам з тым, прынялі рашэнне аб увядзенні ў Брэсце абавязковага масачнага рэжыму з 14 лістапада», — напісаў Аляксандр Рагачук.
Тэкст дакумента і канкрэтныя мерапрыемствы кіраўнік гарвыканкама абяцае апублікаваць па факце падпісання.
Раней масачны рэжым быў уведзены ў Мінску, Магілёве, Віцебску, Гомельскай вобласці, шэрагу раёнаў Магілёўскай і Віцебскай абласцей. 
Масачны рэжым прадугледжвае нашэнне ахоўных масак у грамадскіх месцах.