У Мінску ўведзены абавязковы масачны рэжым

У Мінску ўведзены абавязковы масачны рэжым. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна».

mouth_guard_5068146_1280.jpg


Гэта тычыцца не толькі работнікаў, але і наведвальнікаў усіх без выключэння аб'ектаў сталіцы, тлумачыць Мінгарвыканкам.
Насіць маску таксама абавязкова ў грамадскім транспарце, метро, маршрутных таксі, таксі.
Адпаведныя змены ў рашэнне № 1069, якім зацверджаны меры па прафілактыцы вострых рэспіраторных інфекцый і каронавіруса ў Мінску, унесены сёння на пасяджэнні Мінскага гарвыканкама.
Кантроль за выкананнем патрабаванняў распаўсюджвання вірусных інфекцый і COVID-19 у горадзе ўзмоцняць з сённяшняга дня. Рашэнне абавязвае кіраўнікоў арганізацый усіх форм ўласнасці прыняць неабходныя меры па выкананню санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.
А вось яшчэ ў якіх населеных пунктах Беларусі ўведзены масачны рэжым: