Дзе ў Беларусі афіцыйна дзейнічае масачны рэжым. Спіс

З-за масавага захворвання на ковід 19 па краіне пачалі абвяшчаць абавязковы масачны рэжым. Прапануем вам спіс населеных пунктаў:


▫️Магілёў (з 5 лістапада);
▫️Лідскі раён (з 5 лістапада);
▫️Чавускі раён (з 5 лістапада);
▫️Гомельская вобласць (з 9 лістапада);
▫️Бабруйск (з 10 лістапада);
▫️Клічаўскі раён (з 10 лістапада);
▫️Крычаўскі раён (з 10 лістапада);
▫️Асіповіцкі раён (з 10 лістапада);
▫️Полацкі раён (з 11 лістапада);
▫️Аршанскі раён (з 11 лістапада);
▫️Наваполацк (з 12 лістапада);
▫️Дрыбінскі раён (з 12 лістапада);
▫️Клімавіцкі раён (з 12 лістапада);
▫️Краснапольскі раён (з 12 лістапада);
▫️Мёрскі раён (з 12 лістапада);
▫️Шумілінскі раён (з 12 лістапада);
Насельніцтва названых рэгіёнаў абавязана насіць ахоўныя маскі пры наведванні гандлёвых аб'ектаў і розных устаноў. Тое ж самае тычыцца паездак на грамадскім транспарце, у тым ліку на таксі.