У цэнтры Мінска з’явіліся плакаты, прысвечаныя БНР
21 сакавіка актывісты грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» (зарэгістравана ў Латвіі) зладзілі распаўсюджванне інфармацыйных плакатаў, прысвечаных 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі.

Плакаты былі змешчаны на рэкламных
афішах у папулярных грамадскіх месцах у цэнтры беларускай сталіцы. Якіх-небудзь
эксцэсаў падчас размяшчэння плакатаў не здарылася, паведамляюць сябры “Альтэрнатыва”.
“З дапамогай гэтай акцыі мы хочам павысіць увагу грамадства да важнай падзеі ў гісторыі нашай краіны — 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі!. Упэўнены, што папулярызаваць нашы каштоўнасці варта не толькі праз пляцоўкі інтэрнэт, але і праз візуальны кантакт з дапамогай друкаваных матэрыялаў. Плакаты змяшчаюць кароткія звесткі аб падзеі 25 сакавіка 1918 г., а таксама запрашаюць прыняць удзел у дазволенай уладамі акцыі — Свяце незалежнасці, што мае адбыцца ля Опернага тэатру”, — адзначае кіраўніцтва ГА “Альтэрнатыва”.