У гандлёвых сетках дагэтуль не ліквідавалі збой у рабоце касавага абсталявання. Многія крамы не працуюць
Кампаніі «Тусон» да гэтага часу не ўдалося вырашыць праблемы з працай касавага абсталявання ў гандлёвых сетках, якія яна абслугоўвае. Сярод іншага гэта «Востраў чысціні», «ОМА», «Мацярык», «Еўраопт». У кампаніі кажуць, што спрабуюць вырашыць праблемы, але зарыентаваць па тэрмінах не могуць. «З*ркало» нагадвае, што 2 студзеня паўсталі тэхнічныя збоі ў касавым абсталяванні некаторых гандлёвых сетак.
«Усё магчымае зробім, па тэрмінах не можам зарыентаваць», — паведамілі ў
кантакт-цэнтры «Тусона».
У кампаніі ўдакладнілі, што працягваюць прымаць паведамленні
ад гандлёвых сетак аб непрацуючым касавым абсталяванні. Зарыентаваць, якія
кампаніі закрануў тэхнічны збой, у кантакт-цэнтры не змаглі.
Да прыкладу, крамы «Вострава чысціні» ў рэгіёнах
па-ранейшаму не працуюць, паведамілі ў кампаніі. «У Мінску некаторыя крамы
пачалі працаваць, але не ўсе», — распавялі ў «Востраве чысціні».
«Еўраопт» папярэдзіў кліентаў, што праз тэхнічныя
непаладкі ў кампаніі «Тусон», якая абслугоўвае касавыя апараты, 3 студзеня
некаторыя крамы могуць часова не працаваць.
Пры гэтым будаўнічы гіпермаркет «Мацярык» паведаміў,
што 3 студзеня аднавіў працу.
2 студзеня ў некаторых сетках узнік збой у рабоце касавага абсталявання, яго плануюць ліквідаваць на працягу 3 студзеня. Пра гэта ў аўторак, 3 студзеня, заявіў на апаратнай нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Канюшка.