У гандлёвым цэнтры «Palazzo» перафарбавалі чырвона-белы фасад (фотафакт)
Фасад гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Palazzo» на Ціміразева перафарбавалі.
![Так фасад перафарбоўвалі сёння раніцай. Фота: чытач TUT.BY Так фасад перафарбоўвалі сёння раніцай. Фота: чытач TUT.BY](/img/v1/images/krasno_belaya_vyveska_na_palacco.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Так фасад перафарбоўвалі сёння раніцай. Фота: чытач TUT.BY
Раней фасад цэнтра «Palazzo» быў у чырвона-белай гаме, а цяпер, падобна, ужо не. На гэта звярнуў увагу TUT.BY.
Гандлёвы цэнтр «Palazzo» знаходзіцца на Ціміразева, 74, непадалёк ад Палаца Незалежнасці. Калі меркаваць па фотаздымках у сацсетках, пасля ранішняй афарбоўкі сцяна над уваходам стала аранжава-чырвонай.
![Фота: фэйсбук Кірыла Валошына Фота: фэйсбук Кірыла Валошына](/img/v1/images/palacco_perekraska.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: фэйсбук Кірыла Валошына
Журналісты TUT.BY
паспрабавалі ўдакладніць у гандлёвым цэнтры, з чым звязана змяненне знешняга
выгляду фасада, але ім пакуль не адказалі.
Адкрыўся цэнтр «Palazzo» ў 2019-м годзе, тады фасад выглядаў вось так:
![Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY](/img/v1/images/001_20191029_palazzo_zam_fo2a6342.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY