У гонар дэманстранта, які загінуў, на Пушкінскай усталявалі крыж
Героі не паміраюць.
![Фота Таццяны Уласенка Фота Таццяны Уласенка](/img/v1/images/117900544_10222664620624968_7427428020498033259_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Таццяны Уласенка
На Пушкінскай усталявалі самаробны магутны крыж у памяць аб Аляксандры Тарайкоўскім, які трагічна загінуў ад стрэлаў АМАПу падчас мірных пратэстаў у Беларусі. На драўляным крыжы - бел-чырвона-белыя стужкі і надпіс "Ты уваскрэснеш".
«Сёння каля ст.м. Пушкінская невядомы мужчына ўсталяваў памятны крыж ў гонар забітым, закатаваным і збітым падчас мірных акцыяў пратэсту ў Менску ды іншых гарадах Беларусі. Пушкінская становіцца своеасаблівым сімвалам, Курапатамі найноўшых часоў эпохі праўлення Лукашэнкі», — напісала ў фэйсбуку журналістка Таццяна Уласенка.