Наваполацкі гарвыканкам узняў бел-чырвона-белы сцяг
Пра гэта паведамляюць жыхары горада.

Фота Вольгі Дамаскінай
16 жніўня, у нядзелю гарвыканкам Наваполацка ўзняў перад будынкам бел-чырвона-белы сцяг.
Пра гэта паведаміла вядомая мясцовая грамадская актывістака, сябра Руху «За Свабоду» Вольга Дамаскіна.
«НАВАПОЛАЦК!!!! Каля выканкама ўзнялі сцяг!!!» — напісала Вольга на старонцы ў фэйсбуку.